Государственное учреждение образования "Ясли-сад № 21 г. Борисова"
телефон: 80177 74-75-09
email: sad21@rooborisov.by
Минская область, город Борисов, улица Карла Маркса, 5

Игры Берегоши

Игры Берегоши

                   

ГУЛЬНІ ЭЛЕКТРОНЧЫКА
  Гульня "Збяры малюнак" 
 Мэту.  Замацаваць  уменні  дзяцей  збіраць  малюнак  з  частак,
вызначыць назву прадмета і яго функцыі.
 Матэрыял:малюнкі -  вогнішча, газавая лямпа, свечка, лучына, электрычная лямпачка.-разрэзаныя на некалькі частак  
Правілы гульні: выхавацель паказвае дзецям малюнкі: вогнішча, газавая лямпа, свечка, лучына, электрычная лямпачка, а затым задае пытанні:Што  намалявана  на  малюнку?  Для  чаго  патрэбен  гэты  прадмет?
Дзеці зложваюць малюнкі: вогнішча, газавая лямпа, свечка, лучына, электрычная лямпачка.   
Гульня "Падзялі на групы". 
Мэта.  Класіфікацыя  прадметаў  хатняга  ўжытку  па энергаспажыванні. 
 Актывізаваць  слоўнік  па  тэме.  Развіваць звязную мову.
 Матэрыял: канверт з малюнкамі эектрапрыбораў і мэблі , наборнае палатно
Правілы гульні:  выхавацель гаворыць, што ў   гэтым канверце сярод мностваў іншых прадметаў схаваліся электрапрыборы, якія дапамагаюць нам.
Выхавацель  выкладвае на стол карткі  малюнкам уніз .  Вывешвае наборнае палатно. Дзецям даецца заданне   выбраць толькі  тыя  карткі,  дзе  намаляваны  электрапрыборы
Гульня "Цёмны пакой". 
Мэта:  развіваць  уменне  распазнаваць  знаёмыя прадметы ў  прыцемненым памяшканні; стымуляваць развіццё зрокавага  і тактыльнага ўспрымання, развіваць уменне  суадносіць схематычны малюнак з прадметам.
Матэрыял: скрынка, мелкія прадметы,  цацкі і малюнкі з іх відарысамі.
Правілы гульні: трэба распазнаць прадмет навобмацак і назваць яго.  Праблемная сітуацыя: Часам  здараецца  аварыя  на  электрастанцыі,  абрыў электралініі.  Людзям  у  хатах  даводзіцца  штосьці  рабіць  у  цемры.
Напрыклад,  знайсці  свечку,  запалкі.  А  вы  калі-небудзь  спрабавалі  ўвечар
выключыць святло ва ўсёй хаце?  Што  вы адчувалі? Што робіць чалавек у такім разе? (Дзеці.  Адразу  становіцца  цёмна,  няўтульна  і  нават  трохі  страшна.)
Выхавацель: Хадзіць  даводзіцца,  выцягнуўшы  руку  перад  сабой,  каб  не  натыкнуцца  на мэблю, нібы вы аслеплі! Нават калі вочы абвыкаюць да цемры, вы не можаце знайсці любімую  цацку,  маляваць, спатыкаецеся там, дзе днём ніколі б не спатыкнуліся... Хочацца хутчэй уключыць святло. 
Выхавацель:  Уявіце, што вы апынуліся ў цёмным пакоі. Вось
гэта скрынка для вашых рук - вялікі цёмны пакой. Там знаходзяцца розныя прадметы.  Кожны  з  вас  атрымлівае  картку,  на  якой  намаляваны  адзін  з прадметаў.  Вам  трэба  знайсці  навобмацак  такі  ж  прадмет  у  гэтым "цёмным  пакоі". 
Гульня "Дзе жыве Лямпачка?"
Мэта: замацоўваць уяўленні дзяцей пра электрапрыборы, стымуляваць развіццё звязнай мовы.
Матэрыял: малюнкі  розных прадметаў:   халадзільнік,  стол,  тэлевізар,  кніжная  паліца,  пыласос, футра,  тэлефон,  ваза,  кухонная  пліта,  кніга,  прас,  дыван,  цацкі  на батарэйках,  ліхтарык,  камп’ютар,  аўдыё  магнітафон, прыбор сігналізацыі, міксер і інш. чырвоны кардоны кружок.
Правілы гульні: трэба выбраць малюнкі   прадметаў, на якіх ёсць лямпачка, вызначыць месца яе на малюнку з дапамогай маленькага значка, растлумачыць яе прызначэнне.
ХОД  ГУЛЬНІ
Выхавацель. Знайдзіце на малюнках толькі тыя прадметы, у якіх
можа  быць  электрычная  лямпачка.  Пазначце  гэтыя  малюнкі  чырвоным кружочкам.  Растлумачце,  для  чаго  ў  гэтым  прадмеце  патрэбна  электрычная лямпачка.
Гульня "Знайдзі патрэбныя  прадметы"
Мэта:  замацоўваць  уяўленні  дзяцей  пра  спосабы  дзеяння  з
рознымі  электрычнымі  прыборамі,  стымуляваць  развіццё
разумовых лагічных аперацый,звязнай мовы.
Матэрыял: малюнкі  з  відарысамі  разнастайных   бытавых
прыбораў і аналагічных  бытавых прадметаў. 
Правілы гульні:дзяцей дзеляць на дзве   каманды, каманда  "Добра"  называе   станоўчыя бакі выкарыстання таго ці іншага  бытавага прыбора. Каманда "Дрэнна" знаходзіць адмоўныя моманты
 ў выкарыстанні таго ж прыбора.
 ХОД  ГУЛЬНІ
Выхавацель дае заданне выбраць кожнай камандзе малюнкі,  пары  прадметаў, які робяць падобныя дзеянні, напрыклад,  міксерэлектрычны,  міксер механічны, відэлец. Пыласос - выбівачка, венік;
"Пыласос"
Чысціць хутка, лёгка, збірае смецце і пыл унутр у спецыяльны мяшочак
Дрэнна Марнуе электраэнергію, шуміць, без электрычнасці не працуе
"Венік, выбівачка"
Не марнуе электраэнергію  патрабуецца  сіла  чалавека,
шмат руху, пыл і смецце ляцяць у  розныя  бакі,  гучны  гук
удараў  па  дыване  замінаюць  іншым людзям і  г.д.
Халадзільнік - каморка, склеп;
Электрачайнік – звычайны чайнік;
Пральная машына -  пральная дошка і таз з вадой;
Посудамыючая машына - кухонная ракавіна;
Тостар - патэльня - мангал для вогнішча  і г.д.
Гульня  "Выкладзі з палачак"
Мэта: Практыкаваць дзяцей у самастойных пошуках шляхоў складання постацяў  на аснове папярэдняга абдумвання ходу рашэння.
 Матэрыял:  наборы лічальных палачак, малюнкі сілуэтаў электрапрыбораў.
Правілы гульні: скласці  з лічыльных палачак контур прадмета ў
адпаведнасці  з  прапанаваным  сілуэтам,  прыдумаць   загадкі  па
пераўтварэнні постаці.
Ход гульні.
 Выхавацель.  Разглеце  малюнак - на што гэта падобна? (Гэта
лямпа).  Тата гэтых дзяцей ніяк не можа адрамантаваць гэту лямпу.
Дапамажыце яму, правільна размясціць элементы  з  лічыльных палачак.
(Выконваюць дзеці разам).
- Цяпер кожны з вас можа выбраць сабе   лямпу, якая яму спадабалася  Паказвае сілуэты  розных відаў лямп: Назавіце іх.
Дзеці.  Таршэр, бра, люстра, настольная лямпа, ліхтар і інш.
 Выхавацель ;Кожны з вас выбраў адзін з гэтых сілуэтаў.  Вырашыце
спачатку, з якіх геаметрычных фігур ён складаецца? затым самастойна выкладзеце такую ж лямпу   з лічальных палачак.
Лямпачка.  Малайчыны, дзеці! Якія розныя і прыгожыя лямпы ў вас
атрымаліся!  Сярод іх ёсць і новыя - эканамічныя лямпачкі. А вось
дзядуля і бабуля Ані і Янкі не змяняюць старыя лямпачкі  на
новыя энергазахавальныя. Дзеці, як вы думаеце, чаму?   Давайце паспрабуем пераканаць  дзядулю і бабулю дзяцей у
неабходнасці замяняць старыя лямпачкі.  
 ГУЛЬНІ ВАДЗЯШЫ.
Гульня "Чацвёрты лішні"
Мэта: вучыць аб'ядноўваць словы ў адзінае паняцце шляхам выключэння слова, якое не адносіцца да гэтага паняцця; развіваць хуткасць  разумовай дзейнасці.
Правілы гульні:
Назваць толькі адно слова, якое не адпавядае агульнаму паняццю. 
Ход гульні
 Выхавацель перад гульнёй праводзіць кароткую гутарку, удакладняючы значэнне слоў: электрычнасць, вадаправод, энергазахаванне. Затым гаворыць:
- Дзеці, важнае значэнне для кожнага з нас набылі правілы эканоміі і беражлівасці. Пра гэта мы будзем памятаць самі і расказваць  сваім сябрам і бацькам. Для таго каб вучыць іншых быць эканомнымі і беражлівымі, мы павінны быць самі беражлівымі.
 Гульня "Чацвёрты лішні"
Вогнішча - запалка - электрычная лямпа - бот
Раўчук - вадаправодны кран - возера - рака
Пральная машына - венік - халадзільнік - пыласос
Мыццё -купанне - мыццё бялізны - чханне
Ток - электрычная лямпа - газавая лямпа - свечка
Адказы: бот, вадаправодны кран, венік, чханне, ток
Выйграе той, хто не памыляецца.
РУХОМЫЯ ГУЛЬНІ:
Гульня "Хто першы зачыніць кран і паставіць лічыльнік"
Мэта:замацоўваць  уяўленні  дзяцей  пра  спосабы  эканоміі вады,
стымуляваць  развіццё разумовых лагічных аперацый,развіваць спрыт, хуткасць.
Матэрыял: паласа перашкод, вентылі  з канструктара, "лічыльнікі"
Правілы гульні:дзяцей дзеляць на дзве   каманды. Дзеці ў 2-х камандах, пераадольваючы паласу перашкод, дабягаюць да вентыляў з канструктара, закручваюць і бяруць "лічыльнікі" - бягуць з імі да сваёй каманды.
Гульня "Хто першы ўцепліць вокны"
Мэта:замацоўваць  уяўленні  дзяцей  пра  спосабы  эканоміі цяпла ў доме і практычныя ўменні па ўцяпленні вокан,стымуляваць  развіццё разумовых лагічных аперацый,развіваць спрыт, хуткасць, акуратнасць.
Матэрыял: на сталах рамкі з кардона - "вокны" палоскамі паперы, клей, пэнзлік, анучка, цыратка
 Правілы гульні:Дзеці ў дзвюх камандах   спаборнічаюць. Абклейваюць   на сталах рамкі з кардона - "вокны" палоскамі паперы.
Гульня "Размяркуй смецце па колеры бака"
Мэта:замацоўваць  уяўленні  дзяцей  пра  спосабы  сарціроўкі смеця і практычныя уменні размяркоўваць яго ,стымуляваць  развіццё разумовых лагічных аперацый,развіваць спрыт, хуткасць, акуратнасць.
Матэрыял:
Правілы гульні:
Гуляюць па чатыры іграка. Кожны ігрок збірае смецце ў свой бак.
Гульня “Нельга, трэба"
Мэта: замацоўваць веды дзяцей пра спосабы эканоміі і беражлівасці ў прапанаваных да  абмеркавання сітуацый; развіваць устойлівую ўвагу спосабам выбару правільных меркаванняў і суправаджэнні адпаведных рухаў; развіваць маўную актыўнасць пасродкам доказу кожнай сітуацыі.
 Правілы гульні: Хто заўважыць правільнае меркаванне - пляскае ў ладоні  і тлумачыць сэнс меркавання. Хто заўважыць няправільнае меркаванне - тупае нагамі і тлумачыць меркаванне.
Гульнявыя дзеянні:
Дзеці выбіраюць правільныя ці няправільныя меркаванні і выконваюць у адпаведнасці з правіламі руху (пляскаюць у ладоні  ці тупаюць нагамі), тлумачаць свой выбар.
Ход гульні
Выхавацель: тлумачыць правілы гульні , а затым прапануе праблемныя сітуацыі.   1.      Можна ўключаць і дакранацца да электрапрыбораў мокрымі рукамі…
2.      Можна гуляць з уключанымі электрапрыборамі…
3.      Трэба адыходзячы выключаць электрапрыборы…
4.      Можна садзіцца блізка да ўключанага  тэлевізара..
5.      Марына з сястрычкай Ленай глядзелі па тэлевізары клуб "Дысней". Калі скончыліся мультфільмы, дзяўчынкі задумалі гульню са сваімі любымымі лялькамі. Няхай тэлевізар працуе далей, ён жа ім не перашкаджае гуляць…
6.      На дзень нараджэння да Андрэя прыйшлі сябры. Старэйшая сястра час ад часу заходзіла на кухню, дзе ўвесь час гарэла святло, каб узяць які –небудь пачастунак. Няхай гарыць святло заўсёды ў кухні, трэба ўключыць яшчэ і на калідоры.
Пры паўторным правядзенні гульні колькасць сітуацый і выказванняў павялічваецца.
Версия сайта для слабовидящих