Беларусы маюць дзве дзяржаўныя мовы – рускую і беларускую, але, нягледзячы на тое, што большасць грамадзян рэспублікі размаўляюць па-руску, менавіта беларуская мова з’яўляецца нашай спрадвечнай, матчынай мовай.
У нашым дзіцячым садку выхаванцы маюць магчымасць далучыцца да багацця беларускага слова ўжо з дзяцінства. Кожны чацвер у нашай установе праходзіць беларускамоўны дзень. У гэты дзень выхавальнікі праводзяць гутаркі, гульні, заняткі, размаўляюць з дзяцьмі на беларускай мове.
21 лютага 2023 года ў дзцячым садзе арганізаваны мерапрыемствы прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы:
гутаркі, дыдактычныя і моўныя гульні, заняткі па развіццю беларускага маўлення “Па старонкам роднай мовы” , беларускія рухомыя гульні.
Дзецi сярэдніх і старэйшай групп з задавальненнем чыталі вершы, якія вывучылі з бацькамі на беларускай мове.